29 красавіка адбудзецца адкрыццё «ВЕЛАСТАРТ»

Чакаем Вас у 15:00 ля Моладзевага цэнтра “Гродна”!

З вітальным словам выступіць генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Аляксей Юрый Мар’янавіч.

У гонар адкрыцця для ўсіх кліентаў падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы. Напрыклад, толькі 29, 30 красавіка і 1 траўня на пракат будзе дзейнічаць зніжка 50%. Чым даўжэй час арэнды – тым таннейшы кошт гадзіны пракату.

Толькі ў «ВелаСтарце» можна будзе ўзяць ровар у адным пункце пракату, а вярнуць – у іншы, але трэба спачатку папярэдзіць пра гэта адміністратара пункта пракату.

Нагадаем, што ўсяго ў Гродне адкрыецца 4 пункта велапроката: каля Моладзевага цэнтра “Гродна”, КЗСК «Усход», кінатэатраў «Кастрычнік» і «Космас». Час працы: з 9:00 да 22:00 без абеду і выхадных.

Каля пунктаў пракату, а таксама ва ўнутраным дворыку кінабара «Чарлі» ў «Чырвонай зорцы» ўжо ўсталявалі велапаркоўкі, на 5 ровараў кожная.

На сайце velostart.by ужо дзейнічае сістэма онлайн браніравання, ёсць першыя заказы на ровары. Напрыклад, забраніраваць ровар на сайце можна максімум за 1 тыдзень і мінімум за 24 гадзіны, а па тэлефоне – максімум за 24 гадзіны і мінімум за 30 хвілін. Для афармлення дагавора арэнды неабходна мець пря сябе пашпарт (патрабаванне: паўналетнія асобы).

Пра апошнія навіны можна даведацца на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках «ВКонтакте» (vk.com/velostartby) і «Instagram» (instagram.com/velostart.by), дзе ўжо, дарэчы, пачаліся першыя розыгрышы сярод падпісчыкаў. Запрашаем вас на адкрыццё «ВелаСтарт»!