'

Браніраванне

Веласіпед ужо будзе вас чакаць!

Велапрагулка ўвечары не будзе нічым азмрочана, калі вы загадзя паклапоціцеся пра арэнду веласіпеда і забраніруеце мадэль, якая вам спадабалася, на сайце velostart.by.

Браніраванне
Браніраванне

Правилы браніравання

Забраніраваць веласіпед (да 5 шт.) на сайце можна мінімум за 24 гадзіны, максімум - за тыдзень. Рэзерваванне лічыцца выкананым толькі пасля пацверджання заказа па e-mail ад адміністратара пункта пракату. Забраніраваць па тэлефону можна мінімум за 30 хвілін, максімум - за 24 гадзіны. Каб адмяніць бронь, патэлефануйце нам ці напішыце на info@velostart.by.

Афармленне дагавора і аплата

Для афармлення дагавора арэнды Вам спатрэбіцца пашпарт. Вы павінны быць паўналетнія. Аплаціць можна наяўнымі сродкамі альбо банкаўскай карткай. Адміністратару пракату неабходна назваць імя, на якое Вы браніравалі веласіпеды. Заранёў азнаёміцеся з правіламі пракату. Прыемнай паездкі!

Браніраванне

Напішыце ў форме дакладны час браніравання (пры спазненні больш чым на 10 хвілін бронь анулюецца), а ў каментары – жаданыя мадэлі веласіпедаў, іх колькасць.

Звяртаем увагу: абраная мадэль можа адсутнічаць у пракаце па незалежным ад нас абставінам (напрыклад, кліент несвоечасова вярнуў веласіпед), у такім выпадку Вам прапануюць замену.

Толькі ў нас можна ўзяць веласіпед у адным пункце пракату, а вярнуць – у іншы, загадзя папярэдзіце пра гэта адміністратара. Таксама Вы можаце падоўжыць час арэнды па тэлефону (пры ўмове, што дадзеная мадэль не забраніравалі іншыя).

Дагавор арэнды заключаецца толькі з паўналетнімі асобамі пры наяўнасці пашпарта. Калі Вам 14-18 гадоў, Вы можаце заключыць дагавор толькі з пісьмовага дазволу бацькоў (глядзіце поўную версію правілаў). Калі Вы запоўнілі форму браніравання, Вы аўтаматычна згадзіліся з дадзенымі правіламі.

Паважаныя наведвальнікі! У кінатэатры “Космас” можна арэндаваць дзіцячыя веласіпеды (+375 33 33 77 131).

Звярніце ўвагу! Час апрацоўкі анлайн-броні займае пэўны час, таму бранірававнне веласіпедаў па кантактным нумарам тэлефонаў будзе больш аператыўным.