Фотарэпартаж з адкрыцця «ВелаСтарт»

29 красавіка, Моладзевы цэнтр «Гродна»

«Акрамя пракату, мы распрацавалі маршруты, якія дазваляюць праехаць ад кінатэатра “Усход” па гістарычным мясцінам горада да кінатэатра «Космас» альбо «Кастрычнік», і, калі трэба, пакінуць там ровар. Кінатэатр «Чырвоная зорка» стане базай, дзе будзе кавярня і паркоўкі для ровараў», – распавёў дырэктар «Гроднааблкінавідэапраката» Юрый Аляксей.

 

Велапракат створаны ў першую чаргу для моладзі і гасцей горада. Таксама ён папулярызуе здаровы лад жыцця. Праект пракату ствараўся сумесна са студэнтамі Купалаўскага ўніверсітэта. Пакуль для арэнды даступныя 42 ровара. У будучыні, калі праект сябе апраўдае, памер велапарка вырасце да 100 штук.