'

Пра нас

Пра нас

Пункты велапраката «ВелаСтарт» знаходзяцца ў самых папулярных месцах Гродна, адкуль вы можаце падацца ў займальнае падарожжа на ровары ў любы раён горада.

У нашым пракаце - надзейныя ровары LTD мужчынскіх і жаночых мадэляў, якія прызначаны для паездак як па горадзе, так і па бездарожжу. Таксама мы прапануем займальныя велатуры, экскурсіі, маршруты для карпаратыўных выездаў, фотасесій, якія адрозніваюцца працягласцю па часе, кіламетражу, пунктамі маршруту ў горадзе і ваколіцах.

Вы можаце загадзя забраніраваць ровар на вызначаны час у любым пункце «ВелаСтарт». Вам застанецца толькі аформіць дагавор (вазьміце з сабой пашпарт) і аплаціць кошт арэнды. Перад паездкай мы азнаёмім вас з тэхнікай бяспекі, правіламі дарожнага руху, правядзем кароткі інструктаж. Толькі ў нас можна ўзяць ровар у адным пункце пракату, а вярнуць - у іншы.

Мэта праекта

Развіццё гарадской турыстычнай інфраструктуры і веларуху, далучэнне гарадзенцаў да актыўнага адпачынку, вырашэнне важных экалагічных праблем, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Далучайцеся да нас!

Пра велатурызм

Адчуванне свабоды, рух наперад, прыгожы краявід - гэта ўсё веласіпедная экапрагулка. Дастаткова некалькі разоў пракаціцца па Гродна на ровары, каб адмовіцца ад звыклага транспарту і палюбіць свайго “жалезнага сябра”. 🙂