У красавіку ў Гродне адкрыюць 4 пункта велапраката

Катацца будзем каля Моладзевага цэнтра “Гродна”, кінатэатраў «Усход», «Космас» і «Кастрычнік».

КУП «Гроднааблкінавідэапракат» адкрывае ў горадзе адразу 4 пункты велапрокату, а таксама сетку велапарковак – на 6 ровараў кожная – на базе кожнага падраздзялення.

Да пракату ўжо падрыхтавалі 42 жаночых і мужчынскіх веласіпеда вядомай маркі LTD (у распрацоўцы дызайну ровараў актыўны ўдзел прымае вядомае нямецкае дызайнерскае агенцтва DING3000 з Гановеру).

Турыстам прапануюць займальныя велатуры па Гродна, мапы з турыстычнымі маршрутамі. Час ад часу будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы і велаквэсты, у якіх змогуць паўдзельнічаць усе, хто жадае.

Акрамя гэтага, у будучыні дадасца паслуга «Актыўны карпаратыўны велаадпачынак».

Мэта праекта: развіццё гарадской турыстычнай інфраструктуры, а таксама веларуху Гарадзеншчыны, далучэнне гарадзенцаў да актыўнага адпачынку, вырашэнне важных экалагічных праблем, папулярызацыя здаровага ладу жыцця.

Чакаем Вас на афіцыйным адкрыцці!